Украіна ўключыла Беларусь у спіс "зялёных краін"
Украінская мяжа / mtdata.ru
Міністэрства аховы здароўя Украіны апублікавала абноўлены спіс дзяржаў "зялёнай" і "чырвонай" зоны: Беларусь трапіла ў "зялёны" спіс. Цяпер беларусам не трэба праходзіць ПЦР-тэст і праводзіць 14-дзённы перыяд самаізаляцыі пасля прыезду ў краіну.
Аднак беларусы па-ранейшаму абавязаны мець страхоўку ад COVID-19, набытую ва ўкраінскай кампаніі або кампаніі з прадстаўніцтвам ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.