Украіна забараніла ўезд Саакашвілі і 35 грамадзянам краін ЕС і ЗША

Пра гэта заявіў дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў Алег Цароў. Ён сцвярджае, што МЗС і СБУ Украіны задаволілі яго запыт аб забароне на ўезд шэрагу асобаў. Усіх іх дэпутат падазраваў у "падрыўной дзейнасці", у "дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне". Праўда, Цароў яшчэ не мае афіцыйнага дакумента.



УНІАН адзначае, што ў суботу не змог перасекчы мяжу з Украінай адзін з фігурантаў спісу — прадпрымальнік Георгій Кіквадзэ. Яшчэ раней былі два падобныя выпадкі з грамадзянамі Грузіі. Грузінскія дыпламаты цяпер спрабуюць высветліць, ці сапраўды існуе "чорны спіс" і па якіх крытэрах у яго патрапілі людзі.  



Паводле некаторых звестак, у спісе знаходзяцца 30 грамадзян Грузіі, уключна з былым прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі. Там жа вядомы нямецкі палітолаг Андрэас Умланд.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі