Украінцы паказалі, як выглядае мяжа з Беларуссю ў раёне Чарнобыльскай зоны
Беларуска-украінская мяжа
Украіна адгарадзілася ад Беларусі суцэльным супрацьтанкавым ровам у раёне Чарнобыльскай зоны, піша ўкраінскае выданне "Подробиці". Шырыня такога рова прыкладна чатыры з паловай метра, глыбіня – каля трох метраў. На паўночнай мяжы таксама ўсталявалі больш за паўмільён толькі супрацьтанкавых мін.
"У 2022 годзе яны зайшлі сюды, і яны ішлі спакойна. Спакойна ішлі на Кіеў, ім ніхто не замінаў. Я ведаю, што ў мяне тут яны не пройдуць – гэта сто адсоткаў!" — кажа камандзір воінскай часткі Аляксандр Грынчук.
С улікам таго, што шмат якія ўмацаванні будуюцца ў Чарнобыльскай зоне, важна пры іх узвядзенні ўлічваць радыяцыйны фон.
"Такія працы працягваюцца ў Сумскай вобласці, у Чарнігаўскай, тут на Кіеўскім кірунку", — кажа камандуючы Аб'яднанымі сіламі генерал Сяргей Наеў.
С 11 снежня Беларусь у чарговы раз праводзіць супольныя вайсковыя манеўры з расіянамі. Яны працягнуцца мінімум да 18 снежня. Тым не менш, вайсковай пагрозы з боку Беларусі ўкраінскае камандаванне пакуль не бачыць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.