Украінец папрасіў ДАІ суправаджаць яго з сябрамі ў лазню
Жыхар Хмяльніцкай вобласці патрабуе ад уладаў выканання на практыцы новых законаў, прынятых 16 студзеня.
Мужчына напісаў заяву ў міліцыю, у якой паведаміў пра намер адпачыць з сябрамі ў лазні і папрасіў МУС належным чынам ахоўваць грамадскім парадак. У заяве ён пазначае, што збіраецца прымаць “бальнеалагічныя працэдуры” ў вёсцы, куды паедзе з сябрамі арганізаванай аўтакалонай не большай за пяць уласных аўтамабіляў. “У кантэксце прынятых 16 студзеня 2014 года Вярхоўнай Радай шэрагу законаў, лічу неабходным прасіць вас забяспечыць суправаджэнне нашай аўтакалоны спецаўтамабілямі з уключанымі спецсігналамі”, — гаворыцца ў дакуменце.
Паколькі ў лазню паедзе болей за 10 чалавек, то аўтар заявы лічыць гэта “масавым мерапрыемствам” і просіць забяспечыць грамадскім парадак.
Заяву ў міліцыі прынялі, але пасля ў суправаджэнні адмовілі: праваахоўнікі спаслаліся на тое, што пакуль не атрымлівалі інструкцыяў наконт выканання новых законаў, інфармуе УНІАН.
Нагадаем, што 16 студзеня Вярхоўная Рада Украіны прыняла шэраг законаў, якія ўскладнілі арганізацыю масавых мерапрыемстваў.