Украінская апазіцыя дамаглася саступак па "рэпрэсіўных" законах

Па яго словах, якія перадае lenta.ru, умова для пачатку перамоваў — гэта адмена "драконаўскіх "законаў аб цэнзуры і пераследзе. Папярэдне ўлады далі згоду не друкаваць законы, і тады яны не набудуць моц. У далейшым, кажа парламентар, апазіцыя мае намер ануляваць усе гэтыя дакументы. Пацверджання словаў Паўлоўскага з боку прадстаўнікоў улады пакуль не паступала.



Законапраекты, пра якія ідзе гаворка, былі прынятыя ў канцы мінулага тыдня. За іх галасавалі дэпутаты ад кіруючай Партыі рэгіёнаў і камуністы. Апазіцыя перашкодзіць галасаванню не змагла.



У прыватнасці, новыя законы ўводзілі крымінальную адказнасць за распаўсюд у інтэрнэце заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу і стварэнне перашкодаў дзейнасці органаў улады. У якасці пакаранняў прадугледжваліся штрафы і пазбаўленне волі тэрмінам да трох гадоў.



Акрамя таго, была ўведзена крымінальная адказнасць за паклёп. А Нацыянальнай камісіі па сувязі далі магчымасць прымаць рашэнні аб блакаванні інтэрнэт-рэсурсаў на падставе "экспертных заключэнняў" без санкцыі суда. Паралельна з гэтым больш жорсткімі сталі правілы правядзення масавых мерапрыемстваў: у прыватнасці, удзельнікам мітынгаў забаранілі ўсталёўваць намёты.



Апазіцыя расцаніла з'яўленне гэтых законапраектаў як зацвярджэнне ў краіне дыктатуры і ўвядзенне цэнзуры.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі