Украінская апазіцыя зноў склікае Народнае веча

Лідары трох апазіцыйных сіл — Арсеній Яцэнюк, Віталь Клічко і Алег Цягнібок заклікалі ўкраінцаў выйсці на Майдан. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве “Бацькіўшчыны”, УДАРа і “Свабоды”.



“Уся краіна бачыла цынічнае інтэрв’ю прэзідэнта Віктара Януковіча. Уся краіна чула цынічную справаздачу генпракурора Віктара Пшонкі. І ўся краіна зрабіла выснову, што яны жывуць у іншай дзяржаве — там, дзе няма праблем і затораў, дзе ніхто не мае ўласнага меркавання, а жорсткі разгод мірных дэманстрантаў з дубінкамі і арыштамі — гэта “нязначнае перавышэнне паўнамоцтваў” і “нейтралізацыя купкі правакатараў”, — гаворыцца ў заяве.



Паводле пераканання апазіцыянераў, Януковічу варта зноў нагадаць, што ўкраінцы ёсць. “Мы — людзі, якія хочуць змяненняў, адчуваюць сябе грамадзянамі, а не рабамі, хочуць жыць, а не існаваць. Мы ўсе выйдзем на Майдан Незалежнасці а 12.00 у нядзелю, каб паказаць, што нас мільёны, і ігнараваць нас не варта!” — цытуе лідараў украінскай апазіцыі УНІАН.



Пратэсты ў Кіеве пачаліся месяц таму, пасля таго, як урад прыпыніў падрыхтоўку падпісання асацыяцыі з Еўрасаюзам. 30 лістапада спецназ разагнаў акцыю на Майдане Незалежнасці, пасля чаго пратэсты набралі новую моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі