Украінская аўтакефальная царква створаная, яе ачоліць мітрапаліт Епіфаній

Украінская аўтакефальная царква створаная, яе ачоліць мітрапаліт Епіфаній

Аб’яднаўчы праваслаўны сабор у Кіеве прыняў рашэнне аб стварэнні Украінскай аўтакефальнай царквы. Ён адбываўся ў саборы Святой Сафіі. Удзел прымалі прадстаўнікі Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата, Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата і Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Таксама да сабору далучыўся прэзідэнт Пётр Парашэнка.

Цяпер новая адзіная царква будзе афіцыйна называцца Праваслаўнай царквой Украіны. Яе ачоліць 39-гадовы мітрапаліт Епіфаній (Сяргей Думенка). Ён належыць да Кіеўскага патрыярхата і мае ступень доктара багаслоўя.

Сабор у Кіеве — гэта наступны крок да атрымання незалежнасці ад Маскоўскага патрыярхату. Далей Праваслаўная царква Украіны мусіць атрымаць Томас (спецыяльны дакумент аб незалежнасці) ад Сусветнага патрыярхата. Мяркуецца, што гэта адбудзецца 6 студзеня, напярэдадні Раства, паведамляе hromadske.ua

Рашэнне надаць Украінскай праваслаўнай царкве Томас было прынятае на сінодзе ў Канстанцінопалі яшчэ 11 кастрычніка. Гэта выклікала абурэнне ў Расіі, а іерархі Рускай праваслаўнай царквы заявілі, што разрываюць зносіны з Канстанцінопалем.

На сёння ў свеце ўжо існуюць 15 памесных праваслаўных цэркваў, якія маюць аўтакефалію і кіруюцца ў межах адной незалежнай дзяржавы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі