Украінская праваслаўная царква атрымала аўтакефалію

Украінская праваслаўная царква атрымала аўтакефалію

Украінская праваслаўная царква атрымала аўтакефалію. Адпаведны дакумент (томас) падпісаў 5 студзеня ў Стамбуле канстанцінопальскі патрыярх Варфаламей. Як перадае 112 Україна, на цырымоніі прысутнічала ўкраінская дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам  і кіраўніком новай царквы мітрапалітам Епіфаніем.

Томас, які надае ўкраінскай праваслаўнай царкве аўтакефалію, быў выраблены на пергаменце афонскім іканапісцам і каліграфам Лукой. Дакумент перадалі ў Стамбул сёння раніцай. Перад яго падпісаннем адбыўся малебен у храме Святога Георгія.

Пасля малітвы сусветны патрыярх Варфаламей правёў размову па-за зачыненымі дзвярыма з украінскім прэзідэнтам і кіраўніком украінскай праваслаўнай царквы.

Томас урачыста перададуць мітрапаліту Епіфанію ў нядзелю, 6 студзеня, на Божай літургіі ў храме Святога Георгія. 7 студзеня дакумент выставяць у Сафійскім саборы ў Кіеве.

Паводле “Грамадскага”, тэкст дакумента складаецца з трох старонак. За аснову ўзяты статут Праваслаўнай цакрвы Украіны, які прынялі на аб’яднаўчым саборы.

Руская праваслаўнай царква негатыўна адрэагавала на навіну пра падпісанне томаса. Як заявіў у сваім афіцыйным тэлеграм-канале старшыня сінадальнага аддзела Маскоўскага патрыярхату па ўзаемаадносінах царквы з грамадствам і СМІ Уладзімір Легойда, падпісаны дакумент з'яўляецца простай “паперай”, якая не мае “кананічнай моцы”.

"Як бы ні спрабавалі некаторыя ўкраінскія палітыкі з дапамогай стамбульскага патрыярха скрасці Раство ў мільёнаў вернікаў на Украіне — яно ўсё роўна наступіць", — запэўніў Легойда.

Больш важных і цікавых навін у выніковай праграме "Петарда":

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі