Украінская выведка: расіяне плануюць тэракт на Беларускай АЭС

Беларуская АЭС у Астраўцы / Еўрарадыё
Беларуская АЭС у Астраўцы / Еўрарадыё

Расіяне плануюць тэракты на Беларускай АЭС і аб'ектах крытычнай інфраструктуры. А вінаваціць у "інцыдэнтах" будуць грамадзянаў краінаў NATO і Украіны. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Месца "правядзення" верагодных "інцыдэнтаў" — тэрыторыі, якія прымыкаюць да межаў краінаў Еўрасаюза і Украіны. У першую чаргу — Гродзенская і Брэсцкая вобласці. Адна з галоўных мэтаў — беларуская атамная электрастанцыя ў Астраўцы. Выканаўцаў тэрактаў пераапрануць у беларускую ваенную форму, сцвярджаюць у ГУР.

Па дадзеных украінскай разведкі, распрацоўкай і рэалізацыяй "праекта" займаюцца расійскія спецслужбы, а беларускаму КДБ "пра гэта проста паведамілі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі