Украінскі форвард рыхтуецца да матча Лігі Еўропы з кулямётам у руках (фота)
Перад матчам з "Аяксам" форвард "Дняпра" пабываў на вайсковым палігоне.
Футбаліст днепрапятроўскага "Дняпра" Раман Зазуля рыхтуецца да матча 1/8 фінала Лігі Еўропы з... кулямётам у руках. Форвард змясціў у твітары фотасведчанне свайго знаходжання на вайсковым палігоне. "На ранішняй трэніроўцы", — падпісаў фота Зазуля.
Нагадаем, "Дняпро" будзе прымаць галандскі "Аякс" 13 сакавіка.
Як вядома, Украіна праводзіць падрыхтоўку рэзервістаў на выпадак буйнамасштабнага вайсковага канфлікту. Нягледзячы на перамір'е на Данбасе, у Кіеве не выключаюць магчымай атакі баевікоў на Марыупаль, а ў выпадку поспеху — і на Днепрапятроўскую вобласць.
Фота з твітара.