Украінскія афіцэры станоўча ўспрынялі замену камандуючага Сухапутных войскаў УСУ
Міхаіл Драпаты
29 лістапада генерал-маёра Міхаіла Драпатага прызначылі камандуючым Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны. Ён замяніў Аляксандра Паўлюка, які займаў пасаду з лютага. Намеснікам галоўнакамандуючага УСУ прызначаны Алег Апостал, камандзір жытомірскай 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
"Абодва даказалі сваю эфектыўнасць у баях, — гаварыў Зяленскі. — Галоўная задача — адчувальна павысіць баяздольнасць нашай арміі, забяспечыць якасць падрыхтоўкі вайскоўцаў і ўкараняць інавацыйныя падыходы да кіравання людзьмі ва Узброеных Сілах Украіны. Украінскай арміі патрэбныя ўнутраныя змены для поўнага дасягнення мэтаў нашай дзяржавы".
Украінскія афіцэры з розных падраздзяленняў, якія ваююць на фронце, станоўча ўспрынялі прызначэнне на пасаду камандуючага Сухапутных войскаў УСУ генерала Драпатага.
Міхаілу Драпатаму нядаўна споўніліся 42 гады. Вясной-летам 2024-га ён спыніў расійскі наступ у Харкаўскай вобласці, калі быў прызначаны камандуючым аператыўна-тактычнай групоўкай войскаў "Харкаў". Цяпер перад ім стаяць новыя задачы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.