Некаторыя ўкраінскія мігранты прывозяць з сабой сіфіліс
Яны бясплатна лечацца ў Віцебску.
Украінскія мігранты, хворыя на пранцы (сіфіліс), бясплатна лечацца ў Віцебскім абласным скура-венералагічным дыспансеры. Там распавялі, што агульная колькасць захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам, у вобласці зменшылася, але у памежных раёнах, дзе насельніцтва мігрыруе, хворых на пранцы заўсёды было шмат.
Статыстыку пагаршаюць і ўкраінцы, якія прыбылі з раёнаў баявых дзеянняў на Данбасе, для якіх гэтыя праблемы традыцыйна характэрныя.
Фота: Fotolia, ria.ru