Украінскія сілавікі ўзялі ў палон сепаратыстаў у Краматорску
Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Станіслаў Рэчынскі.
Па яго словах, якія перадае liga.net, падчас антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе ў Краматорску ўкраінскія сілавікі ўзялі ў палон сепаратыстаў. "Па іх колькасці пакуль няма інфармацыі", — дадаў чыноўнік.
Ён адзначыў, што антытэрарыстычная аперацыя будзе працягнвацца. У яе працэсе будуць вызваляць захопленыя дыверсантамі і прарасійскімі баевікамі гарады на ўсходзе Украіны.
Мінабароны таксама пацвердзіла, што сітуацыю ў Краматорску ўкраінскія сілавікі ўзялі пад кантроль, а ўзброенае супрацьстаянне спынілі.
Фота — e1.ru