Украінскія вайскоўцы адбілі атаку на склады са зброяй у Арцёмаўску
Тэрарысты зладзілі атаку ў ноч на 24 красавіка.
Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на кіраўніка цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрыя Тымчука.
Па яго словах, некалькі дзясяткаў экстрэмістаў, узброеных аўтаматамі і гранатамётамі, напалі на склады са зброяй у Арцёмаўску Данецкай вобласці.
Украінскія вайскоўцы далі адпор налётчыкам. Сустрэўшы ўзброены супраціў, экстрэмісты разбегліся. Паводле папярэдніх звестак, ёсць параненыя.
Фота — Reuters