Украіну выкраслілі з беларускіх марак, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне
18 красавіка на Галоўпаштамце ў Мінску павінен прайсці афіцыйны выпуск паштовых марак з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.
Як піша "Беларускі партызан", нечакана маркі вырашылі перадрукаваць з-за Украіны.
Спярша маркі анансавалі як спецвыпуск з нагоды "70 гадоў вызвалення Беларусі, Расіі і Украіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Філатэлістам прадставілі эскіз будучай маркі з адпаведным надпісам.
Аднак напрыканцы сакавіка марку перамалявалі і надрукавалі з новым надпісам. Цяпер выйдзе блок марак з нагоды "70 гадоў вызвалення Беларусі і Расіі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Пра Украіну аўтары праекту вырашылі забыць.
Чаму з марак прыбралі Украіну супрацоўнікі Белпошты патлумачыць не змаглі.