Уладальнік крыптаабменніка Bitok.me абвешчаны ў міжнародны вышук

За 2 гады праз сэрвіс было праведзена амаль 8 тысяч аперацый на агульную суму больш за 29 мільёнаў долараў ЗША / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​
За 2 гады праз сэрвіс было праведзена амаль 8 тысяч аперацый на агульную суму больш за 29 мільёнаў долараў ЗША / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

Уладальнік крыптаабменніка Bitok.me Уладзіслаў Кучынскі абвешчаны ў міжнародны вышук, паведамляе Следчы камітэт Беларусі. Яму інкрымінуецца ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч.3 арт. 243 КК РБ).   

Па гэтай справе праходзяць яшчэ тры чалавекі — ураджэнцы Ліды. Іх абвінавачваюць у дапамаганні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Расследаванне справы ў дачыненні да іх завершанае.

"Цягам двух гадоў Кучынскі і яго "прадстаўнікі" ажыццяўлялі щгоды па набыцці і адчужэнні лічбавых знакаў (токенаў), электронных грошай за наяўныя і безнаяўныя грашовыя сродкі, а таксама абмену токенаў аднаго віду на іншы", — кажуць у СК. За гэты час было праведзена амаль 8 тысяч аперацый на агульную суму больш за 29 мільёнаў долараў ЗША. У выніку шкода ад нявыплачаных падаткаў склала больш за 9 мільёнаў рублёў.

Паводле версіі следства, сэрвіс Кучынскага выкарыстоўваўся таксама "трэцімі асобамі для здзяйснення ашуканскіх дзеянняў і фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці". Вінаватыя прыцягнутыя да адказнасці, кажуць у СК.

Пасля таго як былі затрыманыя яго калегі, Кучынскі працягнуў працу. Адначасова пачаў выводзіць грошы і папярэдзіў кліентаў — расказаў, як паводзіць сябе ў выпадку выкліку ў міліцыю.

Следства паспела арыштаваць толькі 2 мільёны рублёў, якія знаходзіліся на рахунках у Беларусі і Грузіі. Акрамя таго, былі дапытаныя "буйныя кліенты анлайн-сэрвісу, якія ажыццявілі абменныя аперацыі на суму ад 50 000 долараў ЗША і больш".

Владелец криптообменника Bitok.me объявлен в международный розыск
Уладзіслаў Кучынскі / sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі