"Жалезная дысцыпліна павінна быць, — гаварыў Лукашэнка найперш Качанавай. — І менш глядзіце па баках. Хто там нас папракае ва аўтарытарызме, дыктатуры, сталінізме і так далей. Нам трэба захаваць тую стабільнасць, якая сёння ў краіне ёсць. Пры ўсіх выкліках інтэрнэту там і так далей. Не звяртайце ні на каго ўвагу. Галоўная каштоўнасць — гэта чалавечае жыццё".
Пасля вяртання з "камандзіроўкі" ў Расію Аляксандр Лукашэнка будзе чакаць даклад пра тое, што зроблена. У аўторак Мінадукацыі ўжо заявіла, што ў школах прымуць меры бяспекі і прапускнога рэжыму. Як інфармуе БЕЛТА, Наталля Качанава выказалася наконт таго, што прадстаўнікі сістэмы адукацыі павінны больш увагі надаваць выхаваўчай працы: "Кожнае дзіця трэба бачыць. Для гэтага ў школе ёсць настаўнік, псіхолаг, сацыяльны педагог, намеснікі дырэктара".
Выпадак у Стоўбцах павінен стаць сігналам для ўсіх, лічыць Качанава. Трагедыю будуць аналізаваць, каб не дапусціць падобнага ў будучыні.
"Трэба дзяцей адарваць ад камп'ютараў, дзе шмат негатыўнай інфармацыі, каб дзіця не замыкалася ў сабе, было ў калектыве", — такую задачу агучыла кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта.