Улады плануюць да канца года прышчапіць не менш за 60% насельніцтва краіны

Сітуацыю з захворваннем на COVID-19 улады ацэньваюць як кантраляваную / sb.by​
Сітуацыю з захворваннем на COVID-19 улады ацэньваюць як кантраляваную / sb.by​

Да канца года беларускія ўлады разлічваюць прышчапіць ад каранавіруса не менш за 60% насельніцтва краіны, заявіў у парламенце віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.

"Пры вакцынацыі выкарыстоўваюцца прэпараты расійскай і кітайскай вытворчасці. У цяперашні час на РУП "Белмедпрэпараты" наладжаны выпуск вакцыны "Спутник V" да 500 тысяч доз штомесяц",цытуе віцэ-прэм'ера"СБ — Беларусь сегодня".

Пра пачатак масавай вакцынацыі ў Беларусі медыкі абвясцілі 8 красавіка. Да 30 красавіка Міністэрства аховы здароўя дало справаздачу, што першы кампанент вакцыны атрымала больш за 3% насельніцтва. Аднак ужо ў пачатку траўня пачала з'яўляцца інфармацыя, што ў шэрагу паліклінік Минска ўзніклі складанасці з даступнасцю вакцыны: яе альбо не было, альбо быў абмежаваны выбар.

Медыкі анансавалі адкрыццё прышчэпачных пунктаў у буйных гандлёвых цэнтрах. Адзін з такіх пунктаў аказаўся ў ГЦ "Экспабел", да яго адразу ж выстраіліся вялікія чэргі, пасля чаго з'явілася інфармацыя пра магчымае спыненне працы гэтага пункта. Паведамлялася, што супраць такога фармату выступілі зноў жа медыкі, якія заявілі, што вакцынацыя "патрабуе спецыяльных умоў, якія могуць быць забяспечаныя толькі ў медыцынскіх установах".

Петрышэнка таксама заявіў, што сітуацыя з захворваннем на COVID-19 у Беларусі стабілізавалася і "ацэньваецца як кантраляваная".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі