Улады распавялі, колькі ў 2021 годзе будзе каштаваць жыллё з дзяржпадтрымкай

Будаўніцтва квартала ў Мінску​ / realt.by
Будаўніцтва квартала ў Мінску​ / realt.by

Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай у 2021 годзе не павінна перавысіць 1 152 рубля, заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у эфіры тэлеканале АНТ. Гэта значыць, што такое жыллё падаражэе. У снежні Пархамовіч казаў, што паводле вынікаў 2020 года кошт квадратнага метра жылля, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, не перавысіць 1 082 рублі.

Аднак і новы парог дазволіць Міністэрству ўкласціся ў даведзены паказчык, згодна з якім кошт аднаго квадратнага метра, збудаванага з дзяржпадтрымкай, не павінен перавышаць сярэднямесячны заробак.

Цэны на камерцыйнае жыллё міністр прагназаваць не адважыўся. Яны, па словах Пархамовича, будуць фарміравацца з улікам попыту і кошту будаўнічых матэрыялаў.

Пры гэтым міністр распавёў, што ў 2021 годзе будаўнікі маюць намер павялічыць долю дамоў, дзе і для ацяплення, і для гарачага водазабеспячэння будзе выкарыстоўвацца электраэнергія.

Калі ў 2018 годзе будаўнікі здавалі  крыху менш за 6 тысяч квадратных метраў электрыфікаванага жылля, то ў 2021 год плануецца прыкладна 170 тысяч квадратных метраў.

"Тым самым мы наблізімся да паказчыка 5% ад агульнага ўводу па краіне", — сказаў Пархамовіч.

Раней эксперты адзначалі, што па меншай меры ў Мінску ў 2020 годзе на рынку нерухомасці склалася горшая сітуацыя за апошнія 7 гадоў. Нацыянальнае кадастравае агенцтва паведамляла, што за год было здзейснена ўсяго 11 164 здзелкі куплі-продажу — гэта на 15,2% менш, чым у 2019-м. Пры гэтым грашовы гадавы абарот рынку паменшыўся на 17,4%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі