Уладзімір Андрэйчанка пайшоў на 4-ы тэрмін, зноў стаў спікерам парламента

Уладзімір Андрэйчанка пайшоў на 4-ы тэрмін, зноў стаў спікерам парламента

Уладзімір Андрэйчанка зноў стаў спікерам беларускага парламента. Яго абралі 6 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 7-га склікання, якія сабраліся на сваё першае пасяджэнне. Кандыдатуру Андрэйчанкі прапанаваў Ігар Марзалюк. Іншых кандыдатур не было. Гэта тое пытанне, дзе альтэрнатыва не патрэбная, сказаў дэпутат Тэнгіз Думбадзэ пра Уладзіміра Андрэйчанку. Вынік: "за" прагаласавалі 109 дэпутатаў, "супраць" — адзін.

Андрэйчанку 70 гадоў. Ён — ураджэнец Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. У савецкія часы працаваў у партыйных камуністычных арганізацыях, быў старшынёй калгасу, райвыканкама, першым сакратаром райкаму КПБ. У пачатку 1990-х быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, які аднавіў дзяржаўную незалежнасць нашай краіны. У 1994-2008 гадах Уладзімір Андрэйчанка ачольваў Віцебскі аблвыканкам, быў чальцом Савета Рэспублікі. У 2008-м ён пачаў сваю кар'еру ў Палаце прадстаўнікоў. Ад таго часу Уладзімір Андрэйчанка быў яе старшынёй 4-га, 5-га і 6-га скліканняў. На парламенцкіх выбарах ён набіраў рэкордныя 85-86%.

Намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў абралі Валерыя Міцкевіча, які дагэтуль займаў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Яго кандыдатуру прапанаваў спікер Уладзімір Андрэйчанка.

Уладзімір Андрэйчанка пайшоў на 4-ы тэрмін, зноў стаў спікерам парламента
Уладзімір Андрэйчанка (на пярэднім плане) / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Уладзімір Андрэйчанка пайшоў на 4-ы тэрмін, зноў стаў спікерам парламента
Валерый Міцкевіч / БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі