Уладзімір Беражкоў выконвае абавязкі гендырэктара ХК "Дынама-Мінск"

Уладзімір Беражкоў пачаў выконваць абавязкі генеральнага дырэктара ХК "Дынама-Мінск". Пра гэта стала вядома 20 ліпеня па выніках паседжання назіральнага савета закрытага акцыянернага таварыства (яно прайшло пад старшынством Ігара Шуневіча, міністра ўнутраных спраў). З Максімам Суботкіным, ужо былым гендырэктарам, скасавалі кантракт (ён працаваў на гэтай пасадзе з 2013-га).

Нагадаем, дагэтуль Беражкоў, былы галоўны рэдактар газеты "Прессбол", працаваў у ХК "Дынама-Мінск" намеснікам гендырэктара па спорце, генеральным менеджэрам. Напярэдадні з'яўлялася неафіцыйная інфармацыя пра затрыманне Суботкіна, але яна не пацвердзілася. Адзначалася, што праваахоўнікі нядаўна праводзілі праверку фінансавай дзейнасці клуба.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі