Уначы ў аўторак у Беларусі будзе да 7 градусаў марозу

У Беларусі ў пачатку лютага

У Беларусі ў пачатку лютага / t.me/narachanka/

У аўторак, 4 лютага, у Беларусі прагназуецца невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да -7 градусаў (у Мінску — 2-4 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -3 да +2 (у сталіцы — ад -1 да -3 градусаў).

У сераду на захадзе краіны чакаецца слабы галалёд. Уначы будзе ад -3 да -10 (пры праясненнях — да -13), удзень — ад 0 да -6 (на захадзе — да +2). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў чацвер.

Чакаецца, што ў лютым на большай частцы тэрыторыі Беларусі ўсталюецца сапраўднае зімовае надвор'е.

Уначы ў аўторак у Беларусі будзе да 7 градусаў марозу
vk.com/belgidromet
Уначы ў аўторак у Беларусі будзе да 7 градусаў марозу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі