Уначы ў Маскве затрымлівалі сацыяльных актывістаў з Беларусі

Уначы ў Маскве затрымлівалі сацыяльных актывістаў з Беларусі

Уначы 22 ліпеня ў Маскве затрымлівалі двух сацыяльных актывістаў з Беларусі. Яны гулялі разам з чатырма мясцовымі знаёмымі каля станцыі метро "Тульская", калі іх акружылі паліцэйскія. Як інфармуе сайт ovdinfo.org, правахоўнікі былі на двух аўтамабілях, многія з іх — у цывільнай вопратцы, дакументаў яны не паказвалі.

Затрыманых завезлі ў аддзел паліцыі па Данілаўскім раёне расійскай сталіцы. Там кожнага дапытвалі, прысутнічалі 7-8 чалавек, толькі некаторыя з іх былі ў форме. Хлопцы і дзяўчаты кажуць, што на іх аказвалі псіхалагічны і фізічны ціск, пагражалі. Іх прымушалі здаць адбіткі пальцаў. Праваахоўнікаў цікавіла, ці не з'яўляюцца затрыманыя ўдзельнікамі расійскіх і беларускіх анархісцкіх супольнасцяў і групаў. Затрыманыя не выключаюць, што ў допыце маглі ўдзельнічаць супрацоўнікі ФСБ. Раніцай усіх адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі