Уніяцкі святар асуджаны на 12 сутак, рэдактар газеты "Царква" — на 15
Ігар Кандрацьеў і Ігар Бараноўскі / t.me/viasna_brest
4 лістапада ў Брэсце прайшлі суды над раней затрыманымі ўніяцкім святаром Ігарам Кандрацьевым і рэдактарам уніяцкай газеты "Царква" Ігарам Бараноўскім. Як піша @viasna_brest, Кандрацьеў асуджаны на 12 сутак адміністрацыйнага арышту, Бараноўскі — на 15 сутак. Іх справы разглядаў суддзя Андрэй Грушко.
Вядома, што Бараноўскага прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" за публікацыю, якая выйшла ў траўні 2021-га на старонцы газеты "Царква" ў Facebook. У тым пасце было відэа тэлеканала "Белсат".
Ігар Кандрацьеў і Ігар Бараноўскі былі затрыманы 2 лістапада. У Кандрацьева ў пятніцу сілавікі правялі ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.