Упаў сервіс Cloudflare — палова інтэрнэту часова недасяжная
Удзень 2 ліпеня ўпаў сервіс Cloudflare, у выніку чаго палова інтэрнэту аказалася часова недасяжнай. Пра гэта паведаміла адміністрацыя месенджара Telegram. Падзенне сервісу закранула і Еўрарадыё: руская версія сайта была часова недасяжная, але беларуская версія ўтрымалася ад падзення.
Cloudflare — амерыканская кампанія, якая прадстаўляе паслугі CDN, абарону ад DDoS-атак, бяспечны доступ да рэсурсаў і серверы DNS. Сервісы Cloudflare працуюць як зваротны проксі для сайта. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў Сан-Францыска, офісы ёсць у Лондане, Сінгапуры, Шампэйне, Осціне, Бостане і Вашынгтоне.