Усе супрацоўнікі "Рэгіянальнай газеты" знаходзяцца на волі

Усе супрацоўнікі "Рэгіянальнай газеты" знаходзяцца на волі

Усе супрацоўнікі маладзечанскай "Рэгіянальнай газеты" знаходзяцца на волі,у тым ліку і галоўны рэдактар Аляксандр Манцэвіч, паведамляе прэс-служба БАЖ. У панядзелак у рэдакцыю недзяржаўнага выдання завіталі сілавікі, адбыўся "агляд памяшкання". Што было забрана, пакуль невядома — журналісты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Ёсць інфармацыя, што забралі ўсю тэхніку.

"Рэгіянальная газета" стала чарговым недзяржаўным выданнем, у якое ў ліпені 2021-га прыйшлі сілавікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі