Усплыла інфармацыя пра супергурт Хендрыкса, Макартні і Майлза Дэвіса
Праект мог стаць рэчаіснасцю ў 1969-м годзе.
Як паведамляе агенцтва Associated Press, Хендрыкс, Дэвіс і бубнач Тоні Уільямс вырашылі запісаць альбом, прадзюсаваць які павінен быў Алан Дуглас, вядомы па працы з гэтымі музыкамі, а таксама з Джонам МакЛафлінам і гуртом The Last Poets.
22 кастрычніка 1969 года музыкі адправілі Полу Макартні тэлеграму наступнага зместу:
“Мы разам запісваем LP на гэтых выхадных. Як наконт таго, каб сыграць на басе? патэлефануй Алану Дугласу 212-5812212. Peace, Хендрыкс Майлз Дэвіс Тоні Уилльямс”.
Сыграць разам музыкам так і не давялося. Прадстаўнік The Beatles адказаў Дугласу, што Макартні ў гэты час быў на адпачынку ў Шатландыі, а Джымі Хендрыкс памёр праз адзінаццаць месяцаў.
Сёння тэлеграма выстаўленая на ўсеагульны агляд у Hard Rock Cafe ў Празе.
Нагадаем, 22 чэрвеня Пол Макартні сыграе вялікі сольны канцэрт побач з нашай краінай - на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве з праграмай “Out There”. Квіткі каштуюць ад 50 да 340 долараў.
Фота: www.telegraph.co.uk