У Малдове проходзяць датэрміновыя выбары ў парламент

На адным з участкаў для галасавання /  TASS
На адным з участкаў для галасавання /  TASS

У Малдове 11 ліпеня пачалося датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах. Працэдуру прызначылі пасля таго, як у канцы красавіка прэзідэнт краіны Майя Санд распусціла парламент. На думку палітыка, парламент не адказваў інтарэсам народа Малдовы.

У гонцы ўдзельнічаюць 20 партый, два выбарчых блока — «Камуністаў і сацыялістаў» і бізнэсмэна Рэната Вусатага, а таксама адзін незалежны кандыдат. Барацьба, як мяркуюць аглядальнікі, разгорнецца паміж выбарчым блокам «Камуністы і сацыялісты», лідэрамі якога з'яўляюцца экс-прэзідэнты Ігар Додон і Уладзімір Варонін, і Партыяй дзеяння і салідарнасці, якую ўзначальвала Майя Санд да таго моманту, пакуль не была абраная прэзідэнтам, паведамляе Deutsche Welle

Аднак ні адна з гэтых партый не мае вырашальнай колькасці мандатаў. Каб увайсці ў парламент, партыі павінны заручыцца 5% галасоў выбаршчыкаў. Парог для палітычных блокаў — 7%, а незалежных кандыдатаў — 2%.

Па дадзеных Бюро грамадскай думкі, партыю «Дзеянне і салідарнасць» падтрымліваюць 43,5% выбаршчыкаў, блок Ігара Дадона — 32,5%, у бізнэсоўца Ілана Шора — 7,8%, а блок мэра горада Бельцы Рэната Вусатага мае падтрымку 5,9 % апытаных.

Нагадаем, Санд ўзначаліла краіну па выніках прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў лістападзе 2020 года. Па выніках другога тура яна атрымала 57,72% галасоў, а былы прэзідэнт краіны Ігар Дадон — 42,28%

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі