Ва Украіне каля мяжы з Беларуссю заўважылі новага драпежніка
Шакал
Ва Украіне каля мяжы з Беларуссю заўважылі новага для Палесся драпежніка — шакала. Яго бачылі на тэрыторыі Чарнобыльскага запаведніка, у зоне адчужэння.
У Чарнобыльскім радыяцыйна-экалагічным біясферным запаведніку кажуць, што шакал — з сямейства сабак, але падобны на ваўка. Ён "актыўна адаптуецца да антрапагеннага ландшафту, дзякуючы чаму ў пачатку XXI стагоддзя пашырыў свой арэал".
Колькі шакалаў з'явілася ў зоне адчужэння, пакуль невядома. Дарэчы, з Украіны яны заходзяць у Беларусь з 2012 года. Летам 2023-га аднаго шакала ляснік застрэліў у нацпарку "Прыпяцкі" ў Гомельскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.