Ва Украіне палохаюць Пуціным і "беларускімі дэсантнікамі"

Такі жахлівы сцэнар у эфіры “Эспрессо ТВ” намаляваў украінскі эканаміст Алег Соскін, інфармуе “Новый Регион”.

Паводле слоў Соскіна, сёння “Кіеў напоўнены агентамі расійскіх спецслужбаў”. Гэтыя агенты могуць арганізаваць правакацыю, пасля чаго ва Украіне будзе ўведзенае надзвычайнае становішча, мяркуе эксперт.



“Януковіч ўводзіць надзвычайнае становішча і звяртаецца да Расіі, і яны зайшлі. Селі “Русланы”, і пайшоў атрад... Садзяцца ў Барыспаль “Русланы”, напоўненыя каўказскімі легіёнамі і беларускімі дэсантнікамі... Пуцін забірае Крым, Луганск і Данецкую вобласць”, — такой бачыць Алег Соскін будучыню Украіны пры найгоршым сцэнары развіцця падзеяў.
 

Януковіч заклікаў усе палітычныя сілы, уключна з апазіцыяй, да дыялогу

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі