Ва Украіне стварылі петыцыю з заклікам надаць грамадзянства добраахвотнікам

Складальнікі петыцыі кажуць, што найболей неабароненымі з боку закона застаюцца беларускія добраахвотнікі / Фота з сацсетак
Складальнікі петыцыі кажуць, што найболей неабароненымі з боку закона застаюцца беларускія добраахвотнікі / Фота з сацсетак

Петыцыю з просьбай падаць грамадзянства Украіны замежным добраахвотнікам стварылі ва Украіне. Падпісанты просяць прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага забяспечыць добраахвотнікаў такой жа сацыяльнай і прававой абаронай, якая гарантавана грамадзянам Украіны.

“Сучаснае заканадаўства Украіны не прадугледжвае надання такім асобам грамадзянства Украіны, і такім чынам, у выпадку калецтва, смерці ці палону замежныя добраахвотнікі і іх сем'і не будуць мець належнай сацыяльнай і прававой абароны”, — гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Апроч таго, у выпадку траплення ў палон абмен будзе праходзіць з той дзяржавай, грамадзянінам якой з'яўляецца палонны. Складальнікі петыцыі зважаюць, што найболей неабароненымі ў гэтым сэнсе з'яўляюцца грамадзяне Беларусі, бо Рэспубліка Беларусь падтрымвае Расію ў вайне супраць Украіны. Такім чынам, выдача ў Беларусь пагражае добраахвотніку крымінальным пераследам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі