Ва Украіне стварылі новы род сіл — дрон-войскі

Беспілотнік

Беспілотнік / АР

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падтрымаў пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны з нагоды стварэння ў структуры УСУ Сіл беспілотных сістэмаў як асобнага роду сіл. Зяленскі падпісаў адпаведны ўказ, і цяпер ва УСУ з'явіліся дрон-войскі.

Рашэнне РНБА было прынятае з улікам ужо назапашанага досведу ў выкарыстанні дронаў розных тыпаў (паветраных, марскіх і наземных) падчас вайны з Расіяй. З пачатку шырокамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ўкраінская армія актыўна выкарыстоўвала беспілотнікі для выведкі і нанясення удараў па праціўніку. Выкарыстоўваліся беспілотнікі як уласнай, так і замежнай вытворчасці.

У снежні 2023 года Зяленскі анансаваў выраб у 2024 годзе 1 мільёна дронаў. У студзені 2024 года на той момант яшчэ галоўнакамандуючы ВСУ Валерый Залужны сваім загадам стварыў першую асобную вайсковую частку БПЛА. Перад адстаўкай ён таксама апублікаваў калонку, у якой выклаў сваю стратэгію перамогі над Расіяй. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што беспілотнікі — асноўны фактар змены гэтай стратэгіі, і распісаў, што трэба для гэтага зрабіць.

Марскія безэкіпажныя катары дазваляюць УСУ атакаваць суды суперніка ў моры, паветраныя часта выкарыстоўваюцца для атакаў на НПЗ і ваенныя аб'екты на зямлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі