Ва Украіне засталася толькі палова помнікаў Леніну
З канца 2013 года ва Украіне дэмантавалі палову ўсіх помнікаў Леніну. Пра гэта паведамляе віцэ-прэм’ер краіны Вячаслаў Кірыленка.
“Па стане на сёння, пачынаючы з памятнага 8 снежня 2013 года, калі ў Кіеве рэвалюцыйным народам быў скінуты помнік Леніну, які сімвалізаваў імпэрскі гнёт Украіны з боку Расіі, па ўсёй краіне дэмантаваныя 1018 помнікаў Леніну плюс 148 помнікаў і манументаў іншым савецка-партыйных дзеячам”, — кажа віцэ-прэм’ер.
Але, па яго словах, ва Украіне застаецца яшчэ прыкладна столькі ж помнікаў Леніну — больш за тысячу.
Закон аб дэкамунізацыі, які ўкраінская Рада прыняла ўвесну 2015 года, прадугледжвае перайменаванні камуністычных тапонімаў, а таксама знос помнікаў камуністычным правадырам, паведамляе ВВС.