Ва ўкраінскім войску з'явяцца "харунжыі" і "брыгадныя генералы"
Пра гэта заявіў прэзідэнт Пётр Парашэнка. Паводле яго слоў, неабходна ўводзіць новыя вайсковыя званні, якія адпавядаюць украінскім традыцыям.
Ва ўкраінскім войску з'явяцца "харунжыі" і "брыгадныя генералы". Пра гэта 27 ліпеня ў міністэрстве абароны заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Паводле яго слоў, неабходна ўводзіць новыя вайсковыя званні, якія адпавядаюць украінскім традыцыям і структуры вайсковых званняў краін NATO, інфармуе УНІАН.
Парашэнка лічыць, што замена звання "малодшы лейтэнант" на "харунжы" — гэта зусім нармальна.
У міністэрстве абароны ўкраінскі прэзідэнт прысутнічаў на прадстаўленні новай формы Узброеных Сілаў.
Фота: ria.ru