Ва Украіны "золата" ў эстафеце, беларускія біятланісткі — 5-ыя

Беларускія біятланісткі згубілі шанцы на медалі ўжо на 1-м этапе эстафеты. Гонку пачала Людміла Калінчык, якая выкарыстала некалькі дадатковых патронаў, страляла і бегла марудна. Вынік яе ўдзелу ў эстафеце — 14-е месца і 1 хвіліна 25 секунд адставання ад лідараў — расіянак. У Надзеі Скардзіны быў адзін дадатковы патрон на агнявых рубяжах, адставанне ўзрасло да 2 хвілін — 11-е месца ў беларусак.



Надзея Пісарава вывела каманду на 10-е месца, але адставанне ад лідараў склала ўжо 2 хвіліны 25 секундаў. У такой сітуацыі трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава магла толькі палепшыць пазіцыю беларусак на некалькі пазіцый. Яна страляла бездакорна, бегла хутка і вывела нашу каманду на 5-ю пазіцыю, адставанне ад лідараў скараціла да 1 хвіліны 30 секундаў.



У эстафеце перамаглі ўкраінкі (першы залаты медаль Украіны на Алімпіядзе), на другім месцы — расіянкі, на трэцім — нарвежкі.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі