Ва Ушацкім раёне ратавалі турыстаў, якія ехалі ў санаторый і заблукалі
Легкавік са снегу на дарогу выцягнуў трактар
Ва Ушацкім раёне на Віцебшчыне ратавалі турыстаў з Мінскай вобласці, якія ехалі ў санаторый і заблукалі. Іх аўтамабіль апынуўся ў "снежным палоне". Кіроўца кажа, што дарогі не ведаў і арыентаваўся па навігатары. У нейкі момант ён зразумеў, што заехаў на поле і паспрабаваў выехаць адтуль па палявой дарозе. Аднак у выніку машына загразла.
На дапамогу прыйшлі даішнікі і дарожнікі, якім давялося ачысціць пад'езд да аўтамабіля. Легкавік са снегу на дарогу выцягнуў трактар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.