Ва ўзросце 95 гадоў памёр экс-прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ

Ва ўзросце 95 гадоў памёр экс-прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ

Ва ўзросце 95 гадоў памёр экс-прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ, перадае Бі-Бі-Сі.
 
Мугабэ быў першым кіраўніком Зімбабвэ пасля таго, як краіна атрымала незалежнасць. Ён займаў прэзідэнцкую пасаду 30 гадоў і быў адхілены пасля вайсковага перавароту ў лістападзе 2017-га. 

Роберт Мугабэ нарадзіўся 21 лютага 1924 года ў тагачаснай Радэзіі. Пасля крытыкі ўрада Радэзіі ў 1964 годзе ён больш за дзесяць гадоў правёў у зняволенні без суда.

Прыйшоўшы да ўлады Мугабэ ўсталяваў аднапартыйную дыктатуру, прытрымліваўся сацыялістычнага курсу. Пры яго кіраванні ў Зімбабвэ развілася фантастычная гіперінфляцыя. У 2008 годзе яна склала 4 000 000%. У тым жа годзе ў краіне выпусцілі банкноту ў 100 трыліёнаў зімбабвійскіх долараў.

Эмерсан Мнангагва, пераемнік Мугабе, прылятаў у Беларусь у студзені 2019 года на перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. Тады паведамлялася, што Беларусь заключыла шматмільённыя кантракты на пастаўку ў Зімбабвэ тэзнікі МАЗ, МТЗ і ”Гамсельмаш“.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі