Ваенная прамысловасць Беларусі павялічыла пастаўкі вайсковай тэхнікі ў РФ

Дзмітрый Пантус выступае на MILEX-2023 / sb.by
Дзмітрый Пантус выступае на MILEX-2023 / sb.by

Ваенная прамысловасць Беларусі апошнім часам павялічыла пастаўкі вайсковай тэхнікі ў РФ. Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта РБ Дзмітрый Пантус. У сераду ён прысутнічаў на адкрыцці ў Мінску выставы ўзбраенняў MILEX-2023.

"Вядома ж, аб'ёмы паставак вытворчасці Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю павялічыліся, трэба казаць адкрыта", цытуе словы Пантуса interfax.ru. Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта РБ прызнае, што гэта звязана з вайной ва Украіне і патрэбамі расійскай арміі. Аднак назваць лічбы ён адмовіўся. Сказаў толькі, што Беларусь гатовая паставіць Расіі "любы від узбраенняў", які яе зацікавіць. Расіян Дзмітрый Пантус назваў братамі.

Пантус кажа, што ваенная прамысловасць Беларусі рэагуе на вайну ва Украіне. "Нешта мяняем, удасканальваем, — адзначае ён. — ...Цяпер, напрыклад, мы ведаем, што... вялікую ролю гуляюць як беспілотнікі, так і сродкі барацьбы з імі. І мы таксама пачалі шмат працаваць над гэтай тэхнікай".

Ваенная прамысловасць Беларусі павялічыла пастаўкі вайсковай тэхнікі ў РФ
Ваенная прамысловасць Беларусі павялічыла пастаўкі вайсковай тэхнікі ў РФ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі