Ваенны аналітык — пра прызначэнне Сырскага: шукалі максімальна лаяльнага

Почему назначили Сырского

Александр Сырский и Владимир Зеленский / Reuters

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 8 лютага памяняў кіраўніцтва Узброеных сіл Украіны — замест Валерыя Залужнага галоўнакамандуючым быў прызначаны Аляксандр Сырскі. Раней ён кіраваў украінскімі Сухапутнымі войскамі.

У каментары Hromadske ваенны аналітык і былы супрацоўнік Службы бяспекі Украіны Іван Ступак выказаў меркаванне пра тое, што Зяленскі выбраў менавіта Сырскага, бо той "будзе выконваць указанні і не будзе пярэчыць".

Ступак адзначыў, што падчас выбару кандыдатуры на пасаду галоўнакамандуючага ў Зяленскага была "абмежаваная лава запасных". Шукалі таго, хто быў бы блізкі да войска, але пры гэтым максімальна лаяльны і без асабістых амбіцый.

"Я не чакаю ад спадара Сырскага якіх-кольвек інтэрв'ю, напрыклад для The Economist або New York Times, без узгаднення з Офісам прэзідэнта. Бо калі такія інтэрв'ю будуць, то яны будуць максімальна ўзгодненыя", — сказаў аналітык.

Ступак лічыць, што публічнае меркаванне галоўнакамандуючага Сырскага не будзе адрознівацца ад таго, што агучвае Зяленскі. Акрамя таго, паводле аналітыка, адкрытае пытанне пра тое, ці дадуць новаму кіраўніку УСУ сфармаваць сваю каманду і ці будзе на гэта ўплываць вайсковае кіраўніцтва.

Экс-супрацоўнік СБУ лічыць, што перад новым галоўнакамандуючым будзе стаяць значна больш выклікаў, чым стаяла перад Валерыем Залужным, бо яму неабходна "дасягнуць планкі мінімум такога ж узроўню даверу" як ад вайскоўцаў, так і ад насельніцтва, якая была ў экс-галоўнакамандуючага.

Калі Сырскі пакажа сябе максімальна эфектыўна найбліжэйшым часам, лічыць Ступак, то перастаноўкі былі слушнымі. Але аналітык лічыць, што Украіну "чакаюць страты. І, магчыма, не толькі тэрыторыі і людзей".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі