Валенса заявіў, што ва Украіне няма лідара, які мог бы зрынуць уладу

Такое меркаванне пра сітуацыю ва Украіне выказаў кіраўнік легендарнага прафсаюза "Салідарнасць" у 1980-я, прэзідэнт Польшчы ў 1990-1995 гадах Лех Валенса.



"Я не бачу там правадыра, — цытуе словы Валенсы ўплывовае польскае выданне Rzeczpospolita. — Не бачу аднаго вялікага грамадскага руху, адзінай партыі ці арганізацыі, якія маглі б зрынуць уладу".



Паводле Валенсы, ва Украіне ёсць абраны на дэмакратычных выбарах прэзідэнт. А пратэстоўцы не могуць парушаць дэмакратычных прынцыпаў, бо пасля іх будуць парушаць і супраць іх.



"Украіна не можа зрынуць уладу недамакратычным чынам, таму што нават дэфектная, але ўсё ж такі дэмакратыя з'яўляецца дасягненнем гэтага народу", — кажа Валенса. Ён лічыць, што "калі Клічко атрымае ўладу на вуліцы, ён яе таксама хутка згубіць". А прычына — занадта вялікі хаос ва Украіне. Лех Валенса лічыць, што Віталь Клічко яшчэ не гатовы да кіравання краінай.


Віталь Клічко выклікаў Віктара Януковіча на рынг (відэа)

 


Фота — politykier.pl
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі