Валерый Цапкала пераехаў у Варшаву

Валерый Цапкала пераехаў у Варшаву

Валерый Цапкала пераехаў у Варшаву. Пра гэта экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду напісаў у сваім акаўнце ў Твітары. 

Дарэчы, адказваючы на каментары ў Твітары, Цапкала паведаміў, што ён падаў прашэнне ў санітарную службу і яго вызвалілі ад абавязковага каранціну, бо мае адмоўны тэст на COVID-19.

Палітык пакінуў Беларусь некалькі дзён таму, паведаміўшы, што ў яго з жонкай пагражалі забраць дзяцей. Спярша ён выехаў у Маскву, потым перабраўся ў Кіеў. Цапкала напісаў ліст кіраўнікам 32 дзяржаў з просьбай звярнуць увагу на антынародную палітыку беларускага рэжыму і дапамагчы ў назіранні за беларускімі выбарамі на ўчастках за мяжой. Таксама ён напісаў ліст да Уладзіміра Пуціна, у якім папрасіў асудзіць "антынародную і антырасійскую палітыку" афіцыйнага Мінска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі