Вашынгтон рыхтуе новыя санкцыі супраць Расіі

Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Мары Харф, паведамляе censor.net.ua

"Злучаныя Штаты ўзгадняюць меры па паглыбленні і пашырэнні санкцый супраць фінансавага, энэргетычнага і абароннага сектараў эканомікі Расіі", - адзначыла Харф. Акрамя таго, прадстаўніца Дзярждэпа падкрэсліла, што Вашынгтон шчыльна супрацоўнічае ў гэтым пытанні з Еўрасаюзам. Раней паведамлялася, што Вашынгтон настойвае на тым, каб ЗША і ЕС увялі супраць Расіі новыя санкцыі з-за сітуацыі ва Украіне.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі