Вайцюшкевіч і Саладуха паралельна "прадаюць" КЗ "Мінск". Хто больш паспяховы?
Зміцер Вайцюшкевіч і Аляксандр Саладуха — абсалютна розныя выканаўцы. Першы спявае па-беларуску і сябруе з апальным паэтам Уладзімірам Някляевым, які сёння атрымаў чарговыя "суткі". Другі выконвае песні выключна па-руску, а сярод аўтараў яго хітоў — расійская поп-зорка Стас Міхайлаў.
Аб'ядноўвае іх хіба што тое, што ў лістападзе абодва даюць канцэрты ў адной з самых вялікіх сталічных пляцовак — канцэртнай зале "Мінск". Выступ Вайцюшкевіча — 2 лістапада, выступ Саладухі — 16-га. Каб высветліць, хто з выканаўцаў больш паспяховы і патрэбны беларускай публіцы: Вайцюшкевіч, выступы якога некалькі гадоў не дазвалялі, ці Саладуха, на імпрэзы якога людзей збіраюць абзвонам прадпрыемстваў, мы зрабілі скрыншоты з сайтаў, якія прадаюць квіткі ў к/з "Мінск".
Вайцюшкевіч:
Саладуха:
У партэры ў Вайцюшкевіча вольнымі засталіся толькі самыя нязручныя месцы, а ў Саладухі зала напаўпустая. Да таго ж, квіткі на караля поп-сцэны прадаюцца адразу праз некалькіх аператараў, і цастка роўных занятых кавалкаў — гэта "бронь", якую можна набыць праз іншыя сайты.