Вайцюшкевіч падрыхтаваў два новыя альбомы

Зміцер Вайцюшкевіч запісаў два новыя альбомы і плануе іх выдаць у хуткім часе. Першы, лірычна-патрыятычны, пад назвай "Наша песня", будзе складацца з твораў розных аўтараў і выйдзе вясной.


"Досыць складаная і адказная тэма для мяне асабіста. Гэта такая спроба аб'яднаць "чэсных" і "нячэсных" аўтараў у адзін альбом у маім выкананні", — тлумачыць музыка.


У кружэлку ўвойдуць вядомыя ўсім "Вераніка" Ігара Лучанка, новая версія "Я нарадзіўся тут" Лявона Вольскага, "Мой край" Адама Русака і Ісаака Любана, "Магутны Божа" з камерным аркестрам. Галоўны крытэрый, які дазваляе перапяваць вядомыя песні, лічыць Вайцюшкевіч, "гэта калі будзе з густам і прыгожа".


На другім лонгплэі, які з'явіцца восенню, Зміцер Вайцюшкевіч звернецца да паэзіі. Гэтым разам славутага чэшскага барда і паэта Яраміра Нагавіцы. Дыск складуць 12 песень у перакладзе Віталя Воранава і Андрэя Хадановіча. Летам Ярамір Нагавіца выступіць у Мінску. А 25 сакавіка музыка завітае на канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Празе.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі