Вечарам у Маскву адправіцца першы за многія месяцы пасажырскі цягнік

У цягніку ў часы пандэміі каранавіруса / З архіву sb.by
У цягніку ў часы пандэміі каранавіруса / З архіву sb.by

Пасля доўгага перапынку 8 лютага з Мінска ў Маскву адправіцца першы хуткі пасажырскі цягнік.

Пакуль гаворка ідзе пра два рэйсы: цягнікі Беларускай чыгункі № 1/2 Мінск-Масква-Мінск і расійскі "Янтарь", які ідзе па маршруце Калінінград-Масква. Мяркуецца, што з 9 лютага калінінградскі цягнік будзе рабіць прыпынак і ў Мінску. Да гэтага часу па тэрыторыі Беларусі ён ішоў транзітам.

Пры гэтым акрамя білета пасажыры цягніка павінныя будуць мець пры сабе адмоўны тэст на CОVID-19, зроблены не менш чым за тры дні да перасячэння мяжы, нагадалі ў прэс-службе БЧ.

Большасць цягнікоў, якія хадзілі з Мінска ў Маскву, былі адмененыя яшчэ ў сакавіку ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй. Аднак на мінулым тыдні, 3 лютага, кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін падпісаў пастанову аб аднаўленні чыгуначнага руху з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі