Вераніку Цапкала і яе дзяцей выпусцілі з Расіі ва Украіну

Вераніку Цапкала і яе дзяцей выпусцілі з Расіі ва Украіну

Прадстаўніца аб'яднанага штабу Святаланы Ціханоўскай Вераніка Цапкала з дзецьмі перасякла расійска-украінскую мяжу і цяпер знаходзіцца ў бяспецы ва Украіне. Пра гэта паведамляе экс-прэтэндэнт ў прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала

Уначы на 16 жніўня былы кіраўнік беларускага ПВТ напісаў, што Вераніка і дзеці ўтрымліваюцца на мяжы расіянамі і расцаніў гэта як палітычны ціск на сябе. Памежнікі патлумачылі Верыніцы, што насупраць яе прозвішча "стаяла метка". Пасля паведамленняў у СМІ Вераніку прапусцілі.

Вераніка Цапкала пакінула Беларусь напярэдадні выбараў прэзідэнта, апасаючыся крымінальнага пераследу. 9 жніўня яна прагаласавала ў Маскве — да беларускай амбасады, дзе знаходзіўся выбарчы ўчастак, яна прыйшла разам з дзецьмі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі