Вершы і жыццё Максіма Багдановіча паклалі ў аснову анлайн-гульні

Яна створаная ў міжнародным праекце "Віртуальная мінуўшчына — гарант поспеху будучыні музеяў" праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва "Літва-Латвія-Беларусь 2007-2013", паведамляе БЕЛТА. 

У аснове гульні — матэрыялы гродзенскага Дома-музея Максіма Багдановіча, біяграфічныя звесткі, творчасць паэта. У гульнявой форме школьнікі атрымаюць інфармацыю пра дзяцінства і гродзенскі перыяд жыцця паэта, яго асяроддзе, гарадское асяроддзе таго часу. 

Гульня складаецца з некалькіх узроўняў і ўяўляе сабой падарожжа па мемарыяльных пакоях музея. У гульні шмат загадак, гучыць чыстая беларуская мова, на апошнім узроўні гулец павінен сабраць разам сям'ю паэта. Гульня разлічана на школьнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і паэзіяй. 

Згуляць у яе можна анлайн на сайце праекта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі