Віцэ-прэм'ер Качанава лічыць нармальным заробак трэнера ў 1,3 млн

Віцэ-прэм'ер Качанава лічыць нармальным заробак трэнера ў 1,3 млн

Размова пра заробкі ў спорце адбылася 3 лютага на пасяджэнні калегіі Мінспорту.

Віцэ-прэм'ер Наталля Качанава заявіла, што маладыя трэнеры не павінны разлічваць на высокія заробкі. "Вось прыходзіць малады трэнер на заробак 1,3 мільёна. Ну што парабіць, такі заробак! Наогул-то чалавек, які скончыў школу, выразна павінен уяўляць, які заробак яго чакае на месцы трэнера нізавога звяна. Разлічваць на тое, што там яго дагоняць велізарныя фінансавыя бонусы, наўрад ці варта", — цытуе "Прессбол" словы высокапастаўленай чыноўніцы.

Качанава заявіла, што на такія пасады трэба вельмі старанна падбіраць кадры: "Туды трэба накіроўваць тых, хто хоча займацца трэнерскім рамяством, можа ім займацца і хто адэкватна ўспрыме гэты перыяд з заробкам 1,3 мільёна. Вы ўсё гасударавы людзі і павінны разумець сітуацыю ў краіне".

Дарэчы, паводле цяперашняга курсу, такі заробак складае прыкладна 60 долараў.

Пазней кіраўнік Брэсцкага абласнога ЦАР па конным спорце Аляксандр Жуковіч паспрабаваў зноў узняць пытанне мізэрнай аплаты трэнерскай працы. Але на гэтыя словы рэзка адрэагаваў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко: "Што гэта яшчэ за размовы! Як увогуле можна ставіць так пытанне! Калі вы працуеце толькі за грошы, то вам, як той казаў, трэба пакласці партбілет на стол!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі