Віцебскія суды адмаўляюцца прызнаваць матэрыяла Азаронка экстрэмісцкімі
Віцебскія суды адмаўляюцца прызнаваць матэрыялы прапагандыста Рыгора Азаронка экстрэмісцкімі, піша "Віцебская вясна".
З адпаведнай заявай у Першамайскі суд Віцебска звярнуўся праваабаронца Павел Левінаў. Аднак у судзе заявілі пра непадведамнасць справы і адхілілі заяву. У судзе заявілі, што ў адпаведнасці з законам "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму" Левінаў не з'яўляецца "суб'ектам супрацьдзеяння тэрарызму". Імі з'яўляюцца органы ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры, памежнай службы, мытныя органы, орган дзяржаўнай аховы, Следчы камітэт ды іншыя дзяржорганы.
Пасля гэтага Левінаў абскардзіў гэтае рашэнне ў Віцебскім абласным судзе. Ён патлумачыў, што вымушаны звярнуцца ў суд, бо пералічаныя "субʼекты супрацьдзеяння экстрэмізму" не рэагуюць на яго заявы і не падаюць адпаведныя дакументы на Азаронка ў суд.
1 лістапада суддзя абласнога суда Святлана Волкава пакінула рашэнне ніжэйшага суда без зменаў, не задаволіўшы скаргу Левінава.
Рыгор Азаронак — адзін з самых адыёзных тэлевядоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.