Віцяблянін напісаў на заснежаным аўто суседа-міліцыянта "Жыве Беларусь"

Аўтамабіль / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Аўтамабіль / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

10 сутак арышту атрымаў віцяблянін, які напісаў на заснежаным аўто суседа "Жыве Беларусь", паведамляе тг-канал "Беларусь за МКАДам".

На яго бяду сусед аказаўся міліцыянтам.

Адміністрацыйную справу разглядаў суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Мужчына патлумачыў, што хацеў падняць суседу настрой. Аднак суд кваліфікаваў надпіс як несанкцыянаванае пікетаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі